20 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Пракаповіч: Да выхаду з абарачэння манет я не дажыву

78
Пятро Пракаповіч: Да выхаду з абарачэння манет я не дажыву
Пятро Пракаповіч

Экс-галоўны банкір краіны разлічвае на 7 млрд даляраў, якія знаходзяцца на дэпазітах у беларусаў.

Пятро Пракаповіч, які ўзначальваў Нацбанк у 1998-2011 гадах, мяркуе, што манеты выйдуць з абарачэння праз доўгі час, пішуць naviny.by.

«Прынамсі, такія людзі, як я, дакладна не дажывуць», - сказаў былы кіраўнік Нацбанка.

На наступныя 25 гадоў ён не прадугледжвае моцную дэвальвацыю беларускага рубля, якая магла б прычыніцца да знікнення манет. Наадварот, мяркуе Пракаповіч, у будучыні ёсць усе падставы для «росту і развіцця беларускай эканомікі», а значыць, «больш стабільнага беларускага рубля».

«Пункты росту ёсць за кошт тых галін, якія патрабуюць не замежнай, а беларускай валюты, нашых матэрыялаў і сыравіны. І такіх галін у нас дастаткова, - падкрэсліў экс-старшыня Нацбанка. - Напрыклад, у нас на дэпазітах у людзей больш за 7 млрд даляраў. Калі насельніцтва будзе актыўна будаваць індывідуальнае жыллё, то, натуральна, яно будзе выдаткоўваць у тым ліку і валютныя дэпазіты. Гэта значыць, сітуацыя палепшыцца з пункту гледжання ўмацавання нацыянальнай валюты».

Яшчэ адным пунктам росту ён называе рост спажывецкага попыту: «Расце не толькі колькасць насельніцтва ў свеце, але і яго жыццёвы ўзровень. Людзі пачынаюць усё больш і больш спажываць, пагатоў нашай экалагічна чыстай прадукцыі, такой як малако, гародніна і садавіна. У нас жа зямельных угоддзяў на аднаго жыхара ў некалькі разоў больш, чым у Еўропе. Ёсць грунт, каб развіваць гэты кірунак».

Акрамя таго, паводле слоў Пракаповіча, «мы маем усё для таго, каб было чыстае паветра, чыстая вада, каналізацыя, перапрацоўка смецця. Для гэтага не патрабуецца валюта».

Нагадаем, што Пятро Пракаповіч, калі быў старшынём Нацбанка, заявіў напярэдадні крызісу 2011 года аб тым, што «дэвальвацыі не будзе».

«Пакуль я з'яўляюся старшынём управы Нацбанка, ніякай разавай імгненнай дэвальвацыі ніколі не будзе», - заявіў ён у сакавіку 2011 года.

Пасля гэтага беларускі рубель абясцэніўся ў тры разы, а людзі днямі стаялі ў чэргах каля абменнікаў.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках