3 траўня 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі аднавілі продаж тураў у Турцыю

17
У Расеі аднавілі продаж тураў у Турцыю

Аднак чартарных рэйсаў з РФ у Турцыю пакуль няма.

На сайтах расейскіх тураператараў пачаўся продаж пакетных тураў на курорты Турцыі. Напрыклад, «Тэз Тур» прапануе сваім кліентам туры ў Кемэр з вылетам 1 ліпеня 2016 года і ва ўсе наступныя дні, пералёт і шасцідзённы адпачынак у трохзоркавым гатэлі паводле сістэмы «ўсё ўключанае» каштавацьмуць прыкладна $1500 на дваіх.

«Турцыя даступная ўжо сёння, вылеты пакуль будуць ажыццяўляцца на рэгулярных рэйсах, але, вядома, паводле спецыяльных тарыфаў. Што да чартарных перавозак, мы чакаем пастановы Расавіяцыі. Тэрміны тураператарам пакуль не агучаныя, але мы спадзяемся, што ўсё будзе развівацца хутка», - паведаміла «Інтэрфаксу» PR-дырэктарка «Тэз Тур» Ларыса Аханава.

Паводле ейных слоў, інфацэнтр кампаніі цяпер прымае мноства тэлефанаванняў як ад турагенцтваў, так і ад простых турыстаў. Пры гэтым першых цікавіць аднаўленне чартарных перавозак, а другіх - кошт.

«Цяпер цэны гатэлі прапануюць прымальныя, тур у гатэль «5 зорак» паводле сістэмы харчавання «ультра ўсё ўключанае» будзе каштаваць ад 60 тысяч расейскіх рублёў на чалавека, у сціплай «тройцы» «ўсё ўключанае» можна пасяліцца за 16-17 тысяч рублёў на чалавека за тыдзень», - патлумачыла Аханава.

На сайце кампаніі «Пегас Турыстык» даступныя да куплі туры ў Турцыю з вылетам пачынаючы з 14 ліпеня. Пералёт ажыццяўляецца на рэгулярных рэйсах авіякампаніі Turkish Airlines, самы танны тур на дзевяць начэй у трохзоркавым гатэлі ў Кемэры з харчаваннем паводле сістэмы «ўсё ўключанае» каштавацьме 81,7 тысячы расейскіх рублёў на дваіх.

Туры ў Турцыю таксама даступныя на сайце і ў тураператара Anex Tour. Першая дата вылету ў гэтага тураператара - 13 ліпеня. Як адзначае агенцтва, мінімальны кошт тыднёвага тура на дваіх у гатэль 3* «усё ўключанае» у Кемэры складае 54,7 тысячы расейскіх рублёў. На сайце тураператара «Бібліё Глобус» можна зарэзэрваваць толькі гатэль.

Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб зняцці забароны на продаж турыстычных тураў у Турцыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках