29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва змяніла патрабаванні да тых, хто хоча атрымаць від на жыхарства

2
Літва змяніла патрабаванні да тых, хто хоча атрымаць від на жыхарства

Літоўскі Сейм змяніў умовы атрымання віду на жыхарства і дазволу на працу для замежнікаў.

Адпаведныя змены 30 чэрвеня былі ўнесеныя ў Закон аб прававым становішчы замежнікаў, паведамляе delfi.lt.

Замежнікі, якія хочуць жыць у Літве і зарэгістравалі свае фірмы, павінны будуць плаціць сваім супрацаўнікам заробак не меншы, чым два сярэднямесячныя ў краіне (1513 еўраў без выліку падаткаў).

З закону прыбралі ўведзены два гады таму абавязак для замежнікаў у працаўладкаванні трох супрацоўнікаў. Цяпер для атрымання віду на жыхарства дастатковае працаўладкаванне аднаго грамадзяніна Еўразвязу або Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

Акрамя таго, замежнікі змогуць уладкоўваць на працу тых, хто яшчэ не мае віду на жыхарства, але стараецца яго атрымаць.

Лягчэй жыць у Літве стане высокакваліфікаваным спецыялістам, замежнікам, якія запускаюць у краіне стартапы – прадпрыемствы, звязаныя з новымі тэхналогіямі або з іншымі важнымі для літоўскай эканомікі новаўвядзеннямі.

Такія асобы змогуць не толькі хутчэй атрымаць від на жыхарства, але і перавезці сваю сям'ю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках