29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту вярнулі «БЧБ-мабіль»

17

Чаму машыну забіралі, Яўгену Батуру ў міліцыі не патлумачылі.

Грамадскі актывіст Яўген Батура без тлумачэння быў затрыманы 23 чэрвеня на праспекце Незалежнасці, дзе адбывалася акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. Супрацоўнікі ДАІ спынілі ягоны «БЧБ-мабіль», машыну з бел-чырвона-белымі сцяжкамі і налепкамі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Машыну пазней апісалі, кажучы, што тая нібыта ва ўгоне, паведамляе «Радыё Свабода».

Але 1 ліпеня машыну вярнулі, так і не даўшы афіцыйнага тлумачэння.

«Няма ніякай версіі, ніякіх папераў, дакументаў мне не далі, – апавёў Батура. Машына была ў Маскоўскім РУУС, машыну проста аддалі – і ўсё. Заехаў нейкі супрацоўнік міліцыі, з ім даехалі на маёй машыне да экспэртызы, а ён аддаў тэхпашпарт і з'ехаў. Я ўжо сам аддаў машыну на экспэртызу. Паглядзелі – сказалі: зразумела, у вас там не можа быць нічога дрэннага, едзьце сабе. Экспэртыза 10 хвілінаў была.

Нічога не памянялася з налепкамі і сцяжкамі. Адзінае, трэба праверыць, каб нічога не падкінулі, бо ўсякае можа быць. Бо рэчы чапалі, гэта адзінае, што турбуе.

Буду змагацца, хачу, каб справа дайшла да суду, бо ўсе доказы ў мяне ёсць. Адвакат бачыў фальшывы рапарт, бачыў, што ў справе няма ніякага пратакола канфіскацыі, нават фальшывага. Я напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС – чатыры скаргі напісаў, каб патлумачылі, на якой падставе забіралі машыну, каб вінаватых пакаралі».

ФОТА: SVABODA.ORG

Акцыя «БЧБ-мабіль», якую праводзіць «Арт-сядзіба», пачалася 16 чэрвеня. Ахвотным прапануецца ўсталяваць на машыне бел-чырвона-белыя сцяжкі, што не забаронена ніякімі законамі і правіламі. За два тыдні мінімум тройчы міліцыя затрымлівала ўладальнікаў «БЧБ-мабіляў».

Нагадаем, у актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, затрыманага 21 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ, з машыны невядомыя скралі бел-чырвона-белыя сцяжкі, пакуль ён знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менска.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках