26 красавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е сустрэне лукашэнкаўскі парад у Менску шквалам, залевамі і градам

27
Надвор'е сустрэне лукашэнкаўскі парад у Менску шквалам, залевамі і градам

Усё гэта адбудзецца пры тэмпературы паветра да +34°С.

Пра гэта паведаміў кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

2 ліпеня, у суботу, захаваецца спякотнае надвор'е: у многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе +30 +32°С, на поўдні – да +34°С, ноччу +16 +22°С. Яго будзе вызначаць вобласць павышанага ціску і гарачыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, месцамі прашумяць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

У Менску ўначы магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Днём без істотных ападкаў. Тэмпература ўночы +18 +20°С, удзень +30 +32°С.

А з нядзелі фарміраваць надвор'е будзе актыўны атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.

3 ліпеня, у нядзелю, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, пры навальніцах – узмацненне ветру парывамі да 15 – 20 метраў за секунду, магчымы град. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +15 +22°С, максімальная ўдзень +21 +28°С, на ўсходзе +29 +34°С.

У сталіцы ўдзень чакаецца кароткачасовы дождж, навальніца. Месцамі ў Менску – моцны дождж, пры навальніцы парывісты вецер. Тэмпература ўночы +19 +21°С, удзень +26 +28°С.

У панядзелак, 4 ліпеня, уночы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы ў асобных раёнах моцныя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +9 +16°С, на паўднёвым усходзе ўночы +17 +20°С, максімальная ўдзень +19 +26°С.

Дзмітрый Рабаў таксама апавёў, што ліпень станецца значна гарачэйшым і сушэйшым, чым павінен быць: тэмпература паветра чакаецца на 1-2°С вышэйшай за кліматычную норму (норма +17 +19°С). Акрамя таго, ападкаў чакаецца менш чым звычайна. Большасць дзён будзе стаяць гарачае і сухое надвор'е, якое істотна паўплывае на рост узроўню пажаранебяспекі і на змяншэнне ўзроўню вады ў вадаставах.

Тэмпература вады ў рэках складае 19 – 26 ° С, у вадаставах – 21 – 23°С.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках