19 красавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары вывелі з Расеі $ 100 мільёнаў праз Brexit

3
Інвестары вывелі з Расеі $ 100 мільёнаў праз Brexit

Вынікі рэферэндуму ў Вялікай Брытаніі справакавалі адток сродкаў з фондаў, якія інвестуюць у рынкі.

Фонды рынкаў, што развіваюцца, зафіксавалі «адносна ўстойлівы сістэмны адток інвестыцый, абумоўлены нежаданнем рызыкаваць, які ўзмацніўся пасля пастановы Вялікай Брытаніі выйсці з складу ЕЗ», адзначае аналітык Sberbank CIB Коўл Эйксан у сваім аглядзе. Найбольш значныя страты панеслі фонды, якія інвестуюць у краіны Лацінскай Амерыкі, а з краінаў BRICS найбольшы адток зафіксаваны ў кітайскіх фондах – $ 696 млн. З Расеі за тыдзень фонды вывелі $ 100 млн, піша РБК.

«На наш погляд, асаблівасці дынамікі фондаў на расейскім напрамку адлюстроўваюць агульнасусветную тэндэнцыю да вываду сродкаў з рызыкоўных актываў і абумоўленыя імкненнем некаторых інвестараў укласці ліквіднасць у інструменты, якія параўнальна мала схільныя да рызыкаў валютнага і нафтавага рынкаў (да таго часу, пакуль сітуацыя не праясніцца)», – піша аналітык.

Адток сродкаў назіраецца ва ўсім свеце, пры гэтым самы моцны адток, паводле звестак EPFR, адчуваюць фонды акцый, з якіх інвестары забралі за тыдзень больш за $ 20 млрд. Гэта стала найбуйнейшай стратай фондаў акцый са жніўня 2015 года, калі на фондавых рынках пракацілася хваля непакою, звязаная з асцярогамі з нагоды стагнацыі эканомікі ў Кітаі, піша брытанскае выданне Financial Times. Найбольшы адток з фондаў акцый назіраўся ў ЗША – $ 11,5 млрд, у той час як з фондаў акцый, якія інвестуюць у Еўропу, было выведзена $ 5 млрд.

«Падобна, рынак стравуе ўплыў Brexit на сусветную эканоміку, на еўразону... Людзі спрабуюць ацаніць ягоны рэальны ўплыў у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве. Рух сродкаў інвестараў паказвае, што адбылося некаторае пагаршэнне апетыту да рызыкі», – прыводзіць FT словы дырэктара HSBC Бертнана Дэльгада.

Тыдзень напярэдадні Brexit быў больш спрыяльны для фондаў рынкаў у развіцці. За тыдзень з 16 да 22 чэрвеня, паводле звестак EPFR Global, у фонды, які ўкладваюць сродкі ў Расею, было інвеставана $ 83 млн, гаворыцца ў аглядзе Sberbank CIB. Паводле звестак Bloomberg, з пачатку 2016 года інвестары вывелі з арыентаваных на ўкладанні ў расейскія актывы біржавых фондаў (exchange-traded funds, ETF) больш за $ 435 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках