20 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія ўлады прапанавалі сям'і загінулага пілота Су-24 дом на беразе мора

26
Турэцкія ўлады прапанавалі сям'і загінулага пілота Су-24 дом на беразе мора

Ініцыятыва ўладаў горада Кемер пакуль не была падтрыманая на больш высокім узроўні.

Муніцыпалітэт турэцкага курорту Кемер выступіў з ініцыятывай падарыць дом сям'і Алега Пяшкова – камандзіра Су-24, які разбіўся ў лістападзе мінулага года пасля нападу ВПС Турцыі. Пра гэта ТАСС апавёў генеральны консул Расеі ў Антальі Аляксандр Таўстапяценка.

«Напярэдадні я прыняў дэлегацыю мэрыі Кемера на чале з яе кіраўніком Мустафой Гюлем. Уладамі гэтага горада было агучанае жаданне падарыць дом родным загінулага пілота», – паведаміў дыпламат. Аднак на гэты момант пастанова ў пытанні яшчэ не прынятая.

Пра тое, што Гюль выступіў з прапановай даць дом сям'і Пяшкова падчас візіту да Таўстапяценкі, піша і турэцкі канал Haberturk.

У пачатку тыдня прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын казаў, што Анкара гатовая разгледзець пытанне пра кампенсацыю родным пілота. Паводле ягоных словаў, турэцкі бок гатовы зрабіць захады, каб «змякчыць боль сям'і» лётчыка. Калын удакладняў, што ўлады разгледзяць такі запыт у выпадку паступлення ад сваякоў Пяшкова.

Напярэдадні Крэмль адмовіўся даваць інфармацыю ў пытанні кампенсацыі турэцкага боку за расейскі Су-22. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў не сказаў, ці абмяркоўвалася гэтая тэма падчас размовы Уладзіміра Пуціна і Рэджэпа Эрдагана, калі лідары дамовіліся пра нармалізацыю адносінаў.

«Іншай інфармацыі, чым мы прапанавалі ўчора паводле вынікаў размовы, мы даваць не хацелі б, – сказаў прэс-сакратар. – Безумоўна, яшчэ патрэбная будзе вялікая праца – яе пачнуць і міністры замежных справаў літаральна на днях».

Пасля ліста Эрдагана пра спачуванні ў сувязі з гібеллю пілота прэм'ер-міністр Турцыі Біналы Ілдырым спачатку заяўляў, што Анкара ў выпадку неабходнасці гатовая выплаціць Расеі кампенсацыю. Аднак пазней ён удакладніў, што гаворка ідзе толькі пра спачуванне, а не пра кампенсацыю шкоды.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках