28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што ў адпачынак трэба сыходзіць не радзей,чым 5 разоў на год

5
Навукоўцы высветлілі, што ў адпачынак трэба сыходзіць не радзей,чым 5 разоў на год

Адсутнасць адпачынку прыводзіць да праблемаў са здароўем і псіхічнага разладу.

Навукоўцы вылічылі, як часта працоўнаму чалавеку трэба сыходзіць у адпачынак, каб не падарваць сваё фізічнае і маральнае здароўе. Пра гэта піша ukranews.com.

Медыкі высветлілі сумную заканамернасць, згодна з якой людзі, якія працуюць без выходных і адпачынкаў, маюць паслаблены імунітэт і схільныя да сардэчных захворванняў.

Навукоўцы паставілі перад сабой мэту вызначыць, як часта і які доўгі адпачынак трэба браць. У выніку яны прыйшлі да высновы, што чалавеку трэба паўнавартасна адпачываць кожныя 62 працоўныя дні. То бок значна часцей, чым два разы на год. Пры гэтым досыць сямі дзён, каб адарвацца ад працы і прывесці свае сілы ў поўны парадак.

Экспэрты прывялі несуцяшальныя лічбы: 23% супрацоўнікаў маюць недахоп у адпачынку, 20% супрацоўнікаў маюць патрэбу ў тэрміновым адпачынку, а блізу 44% добраахвотнікаў больш за шэсць месяцаў прапрацавалі без выходных.

Адсутнасць адпачынку прыводзіць да праблемаў са здароўем і псіхічных разладаў. Напрыклад, супрацоўнік становіцца раздражняльным і агрэсіўным. У некаторых з'яўляецца бяссонне.

Людзі, якія не ходзяць у адпачынак пяць гадоў і больш, пакутуюць ад сардэчна-судзiнных захворванняў у шэсць разоў часцей за тых, хто рэгулярна дае сабе магчымасць аддыхацца ад працоўнай гонкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках