24 красавiка 2024, Серада, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі адстаялі Нарач – кароўнік будавацца не будзе

9
Эколагі адстаялі Нарач – кароўнік будавацца не будзе

Тры месяцы спатрэбілася эколагам, каб даказаць, што запланаваная малочна-таварная ферма на 1800 галоваў каля аграгарадка Нарач супярэчыць закону.

Калі экаактывісты сцвярджалі, што праект размясцілі ў водаахоўнай зоне і такое суседства пагражае знакамітым азёрам, то мясцовыя ўлады і будучы ўладальнік, наадварот, былі ўпэўненыя: праект зроблены правільна.

Канчатковае слова выказала Мінпрыроды. «Паводле сітуатыўнага плану размяшчэння аб'екта, прадстаўленага ў АУНА (ацэнка ўплыву на навакольнае асяроддзе), малочна-таварная ферма размешчаная ў гаспадарчай зоне нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Размяшчэнне аб'екта супярэчыць рэжыму нацпарку, бо на ягонай тэрыторыі не дапускаецца правядзенне працаў, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту, рух і стаянка любых транспартных сродкаў згодна з Палажэннем аб нацыянальным парку “Нарачанскі”, які зацвярджаецца ўказам № 59 ад 9 лютага 2013 года», ,/i>– адзначыў кіраўнік управы дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы Мінпрыроды Андрэй Шахэміраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках