21 траўня 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

130 тысяч венесуэльцаў перайшлі мяжу з Калумбіяй, каб купіць ежы

7

У Венесуэле трывае востры дэфіцыт тавараў і інфляцыя.

Блізу 130 тысяч жыхароў Венесуэлы перайшлі за два выходныя дні часова адкрытую мяжу з Калюмбіяй дзеля таго, каб купіць у калумбійскіх крамах прадукты харчавання і тавары першай патрэбы, піша tjournal.ru.

ФОТА: AFP

Мясцовыя СМІ адзначылі, што акцыя, нягледзячы на масавы характар, прайшла без інцыдэнтаў: прадстаўнікі калумбійскага боку віталі венесуэльцаў, а тыя фатаграфаваліся з памежнікамі і службоўцамі іміграцыйнай паліцыі і нават «абдымалі іх са слязамі на вачах».

Міністарка замежных спраў Калумбіі Марыя Анхела Альгін заявіла, што ўлады гатовыя пашырыць гуманітарны калідор на мяжы для грамадзян, якія спрабуюць купіць патрэбныя рэчы на тэрыторыі Калумбіі.

У Венесуэле трывае востры дэфіцыт тавараў ды інфляцыя. Даходы дзяржавы прадаўжаюць зніжацца праз падзенне коштаў нафты і ўнутраны палітычны крызіс. У краіне рэгулярна праходзяць масавыя акцыі пратэсту з-за дэфіцыту ежы, тавараў і паслуг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках