26 красавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 101-гадовай даўніны

13
У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 101-гадовай даўніны

Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 31,8 градуса цяпла.

Ранейшы рэкорд дня складаў 31 градус (зафіксаваны 1 ліпеня 1915 года).

Абнавіўся максімум у Магілёве – плюс 30,2 (было 28,9 у 2014 годзе). У Гомелі паўтораны рэкорд, зарэгістраваны ў 2010 годзе, – 30,6, паведамляе БелаПАН.

Цяплей за ўсё было ў Пінску – 33,2. Тут таксама пабіты рэкорд 101-гадовай даўнасці (31,5).

Рэкорд дня для ўсёй краіны ўстаяў (33,4 градуса ў 2012 годзе ў Бярэсці).

Як паведамлялася раней, 25 чэрвеня ў Менску абнавіўся тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны.

2 ліпеня ў сталіцы чакаецца 30 – 32 градусы. Рэкорд дня – 30,7 (адзначаны ў 1938 годзе).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках