Сур'ёзная аварыя на М1: Аўтамабіль разануўся ў адбойнік
10- 2.07.2016, 11:26
- 9,276
У выніку сутыкнення жонка кіроўцы загінула на месцы ДТЗ.
ДТЗ адбылося ў пятніцу каля 18 гадзінаў вечару на 235-м кіламетры дарогі М1. Як паведамілі сайту charter97.org у ДАІ Брэсцкай вобласці, у выніку аварыі загінула жанчына-пасажырка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Fiat Bravo, мянчук 1957 года нараджэння, здзейсніў наезд на загараджальны металічны брус, размешчаны злева па ходзе руху аўтамабіля. У выніку сутыкнення жонка кіроўцы, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні, загінула на месцы ДТЗ. Паводле факту аварыі праводзіцца праверка.