Фотафакт: Каля гіпермаркета ў Гомелі з МАЗа выпаў бык
3- 2.07.2016, 15:16
- 6,524
Жывёліна нечакана для сябе апынулася ў людным месцы.
Фатаграфію быка і людзей, што цікаўна глядзяць на яго, ля гіпермаркета «Гіпа» выклаў у сваім Facebook Леанід Судаленка, перадае сайт 023.by.
Пра тое, якім чынам жывёліна апынулася ў гэткім нязвыклым для сябе месцы, апавёў адзін з жыхароў Гомеля. Паводле ягоных словаў, бык выпаў з кузава МАЗа на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Косарава.