28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адвіталіся з Паўлам Шараметам (Відэа, анлайн)

80
У Менску адвіталіся з Паўлам Шараметам (Відэа, анлайн)

Пахаванне забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета прайшло ў Менску.

Напярэдадні ў Кіеве прайшла цырымонія адвітання з журналістам. У пятніцу ўвечары труна з целам Шарамета чартэрным рэйсам з Кіева прыбыла ў Менск і была дастаўленая ў царкву Усіх Святых.

Адвітацца з Паўлам Шараметам можна было сёння аб 11:00 (царква Усіх Святых, вуліца Каліноўскага, 121). Пахавалі журналіста побач з бацькам на Паўночных могілках.

З Кіева ў Менск на пахаванне Шарамета прыехалі сябры, знаёмыя і калегі.

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Выбух адбыўся а 7:45, калі ён ехаў у аўтамабілі.

На адным з запісаў, паводле наяўнай інфармацыі, зафіксаваны момант закладвання выбуховага прыстасавання. Як паведаміла журналістам крыніца ў праваахоўных органах, выяўлена, што цэллю выбуху быў менавіта Павел Шарамет.

Да расследавання прылучыліся супрацоўнікі ФБР, аб дапамозе якіх папрасілі ўкраінскія ўлады. 21 ліпеня яны сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не выключыў, што забойства Паўла Шарамета было ўчыненае з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Cпачуванне родным і блізкім Шарамета выказалі найвышэйшыя асобы дзяржаў, кіраўнікі замежнапалітычных устаноў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад усякіх ацэнак падзей устрымліваецца.

15.05 Пахаванне журналіста прайшлі на Паўночных могілках сталіцы.

14.55 Цырымонія адвітання скончылася. Агулам адвітацца з Паўлам Шараметам прыйшло блізу тысячы чалавек.

14.50 Сярод шматлікіх вянкоў, якія прынеслі да месца развітання, быў і вянок ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Вянкоў ад прадстаўнікоў беларускіх уладаў сярод іх не было. Ніхто з беларускіх чыноўнікаў так і не з'явіўся на цырымоніі. Пры гэтым за цырымоніяй назіралі шматлікія супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным на чале з кіраўніком ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым.

14.42 Перад вынасам цела ўдзельнікі цырымоніі праспявалі «Магутны Божа», пракрычалі «Жыве Беларусь!».

14.40 «Павел Шарамет заўсёды бараніў дэмакратычныя правы, у якой бы краіне ён ні знаходзіўся. Цяпер я не хацеў бы рабіць здагадкі, каму гэта было трэба, я проста прыйшоў аддаць даніну павагі выдатнаму журналісту», - сказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джордж Нол.

14.10 "Павал Шарамет быў мужчынам, з якім знаёмішся – і праз поціск разумееш, што гэта чалавек, які здольны стаяць на любым ветры, ахоўваючы сваіх блізкіх і родных, – заявіў журналістам у час цырымоніі Уладзімір Някляеў. – Калі ён мае перакананні, прынцыпы, то адстойвае іх. Пры гэтым Павал быў вельмі амбіцыйны, але ён не з тых людзей, якія ўпіраюцца ў адны вароты і кажуць, што тым самым захоўваюць нейкую адну пазіцыю. Ён мабільна мяняўся, суадносячы сябе з часам. і калі ён нешта ў сабе сапраўды мяняў, то гэта было сур'ёзна".

13.38 Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, журналіст Мустафа Наем заявіў:

«Незалежна ад таго, хто стаіць за гэтым забойствам, відавочна, што яно накіраванае супраць краіны. Цяпер самае вялікае супрацьстаянне мы адчуваем з Расейскай Федэрацыяй. Я не веру, што гэта мог зрабіць нехта ва Украіне, я не веру, што да гэтага могуць быць датычныя ўкраінскія ўлады, бо гэта некіравальны крызіс, уваходзіць у такую гісторыю проста небяспечна. Для мяне відавочна, што гэта выгадна той краіне, якая хоча, каб была дэстабілізаваная наша краіна. Незалежна ад таго, хто за гэтым стаіць, гэта больш выгадна за ўсё тым, хто сядзіць у Крамлі».

12.52 На пахаванні журналіста прысутныя супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні. Яны здымаюць людзей на відэакамеры.

12.34 «Гэта не забойства. Гэта пэрфоманс... Фактычна, гэта паўтор забойства Гангадзэ. І я баюся меркаваць, але чакаю другога акту. Павінна здарыцца нешта», - заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода Сяргей Лешчанка, народны дэпутат 8-га склікання ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі», які раней працаваў журналістам ва «Украінскай праўдзе».

12.33 Адвітацца з Паўлам Шараметам прыйшоў Уладзімір Някляеў, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама паплечнік Барыса Нямцова, расейскі палітык Ілля Яшын.

12.32 Чарга ў царкву Усіх святых стала на дзясяткі мэтраў.

Фотa: nn.by

11.51 СМІ паведамляюць, што адвітацца з журналістам прыйшлі больш як 500 чалавек.

11.41 Да царквы Усіх Святых стала велізарная чарга. Прыйшлі сотні людзей, у тым ліку вядомых палітыкаў, журналістаў, грамадскіх і культурных дзеячаў.

11.36 Адвітацца з Паўлам Шараметам прыйшла Святлана Завадская, удава ягонага калегі Змітра Завадскага, выкрадзенага ў Менску ў 2000 годзе.

11.35 Да труны памерлага журналіста прынеслі шмат кветак.\

11.31 Развітацца з Паўлам Шараметам прыйшло шмат менчукоў. Прыехала багата людзей з Украіны.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках