28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване вызвалілі двух закладнікаў з захопленага будынка паліцыі

У Ерэване вызвалілі двух закладнікаў з захопленага будынка паліцыі

У руках радыкалаў застаюцца яшчэ двое высокапастаўленых паліцыянтаў.

Узброеная групоўка, якая захапіла аддзяленне паліцыі ў Ерэване, вызваліла ў суботу двух закладнікаў-паліцыянтаў, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў праваахоўных органах.

"У выніку працяглых перамоў два чалавекі вызваленыя", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Тым часам адзін з чальцоў узброенай групоўкі Варужан Авецісян заявіў мясцовым СМІ, што ў выніку сустрэчы з дырэктарам Службы нацыянальнай бяспекі Георгіем Кутаянам і дэпутатам парламента Карабаха Віталіем Баласаняном, які апошнімі днямі выступаў у якасці перамоўніка, дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні на захопленай тэрыторыі прэс-цэнтра .

"Пасля гэтага мы адпускаем генерала і палкоўніка (намесніка кіраўніка паліцыі Арменіі генерал-маёра Вардана Егіязарана і намеснік начальніка паліцыі Ерэвана палкоўніка Валерыя Асіпяна - ІФ), а ўлады забяспечваюць вольны доступ СМІ", - сказаў Авецісян.

Раніцай 17 ліпеня група ўзброеных асоб захапіла будынак паліцыі. Пры гэтым яны забілі паліцыянта, раны атрымалі чатыры чалавекі. Радыкалы запатрабавалі вызвалення каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы "Устаноўчы парламент" Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачвання ў незаконным набыцці і захоўванні зброі.

Чальцы ўзброенай групы таксама патрабуюць адстаўкі ўлад і фармавання ўрада даверу.

З 18 ліпеня ля захопленага будынка паліцыі праходзяць акцыі пратэсту ў падтрымку ўзброенай групы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках