20 красавiка 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былую вуліцу Суворава ў Кіеве прапаноўваюць назваць імем Шарамета

8
Былую вуліцу Суворава ў Кіеве прапаноўваюць назваць імем Шарамета

На сайце Кіеўскай рады з'явілася петыцыя аб перайменаванні вуліцы Суворава ў Кіеве ў вуліцу Паўла Шарамета.

Петыцыя апублікаваная а 23:33 22 ліпеня, паведамляе Украинская правда.

"Павел Шарамет быў адным з кіраўнікоў анлайн выдання "Украінская праўда", рэдакцыя якой знаходзіцца на адрасе вул.Суворава, 4/6. На гэтым жа адрасе таксама знаходзіцца вольная прастора і каворкінг #MediaHub, у якім Павел Шарамет на працягу апошняга года разам з калегамі праводзіў школу журналісткі "Украінскай праўды", а таксама рэдакцыя Громадського ТБ, Слідство інфо, ГА "Цэнтр UA", Цэнтр процідзеяння карупцыі", - гаворыцца ў тэксце.

"Менавіта на гэтым адрасе Паўла Шарамета можна было ўбачыць практычна штодня. Менавіта тут размешчаная максімальная колькасць медыйнікаў і грамадскіх актывістаў, для якіх будзе вялікім гонарам працаваць на вуліцы імя Паўла Шарамета, вызнаючы ягоныя прынцыпы і вартасці рабіць усё магчымае для абароны і развіцця свабоды слова ва Украіне", - адзначаецца ў петыцыі.

Для разгляду петыцыя павінна набраць 10 тысяч подпісаў на працягу 90 дзён.

Як паведамлялася, 7 ліпеня Кіеўская рада пераназвала вуліцу Суворава на Пячэрску ў вуліцу Міхала Емяльяновіча-Паўленкі.

Як вядома, журналіст "Украінскай праўды" Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху самахода кіраўніцы выдання Алены Прытулы, у якой ён знаходзіўся.

Выбуховая прылада, якая ўзарвала аўтамабіль з журналістам, была закладзеная блізка да месца кіроўцы.

СМІ выклалі відэа з момантам нібыта ўсталявання выбухоўкі пад аўтамабіль, у якім загінуў журналіст Павел Шарамет.

Паліцыя кваліфікавала гэта злачынства паводле артыкулу "наўмыснае забойства, учыненае метадам, небяспечным для жыцця мноства асоб".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках