25 красавiка 2024, Чацвер, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване вызваленыя ўсе закладнікі

У Ерэване вызваленыя ўсе закладнікі

Чальцы ўзброенай групы патрабавалі адстаўкі улад і фармавання ўрада даверу.

Узброеныя людзі, якія захапілі будынак паліцыі ў Ерэване, вызвалілі намесніка кіраўніка паліцыі Арменіі генерал-маёра Вардана Егіязарана і намеснік начальніка паліцыі горада палкоўніка , паведаміла ў суботу "Інтэрфаксу" крыніца ў праваахоўных органах.

Яна удакладніла, што больш захопнікі будынка паліцыі нікога не ўтрымліваюць.

Між тым у РНБ Арменіі заявілі, што пакуль не могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Раней у суботу былі вызваленыя яшчэ двое паліцыянтаў, якія знаходзіліся ў закладніках.

Радыкалы абяцалі адпусціць Егіязарана і Асіпяна пасля стварэння прэс-цэнтра на нейтральнай тэрыторыі блізу захопленага будынка паліцыі.

Раніцай 17 ліпеня група ўзброеных асоб захапіла будынак паліцыі. Пры гэтым яны забілі паліцыянта, раны атрымалі чатыры чалавекі. Радыкалы запатрабавалі вызвалення каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы "Устаноўчы парламент" Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачвання ў незаконным набыцці і захоўванні зброі.

Чальцы ўзброенай групы таксама патрабуюць адстаўкі улад і фармавання ўраду даверу.

З 18 ліпеня ля захопленага будынка паліцыі праходзяць акцыі пратэсту ў падтрымку ўзброенай групы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках