29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны самы шчаслівы век для мужчын

8
Вызначаны самы шчаслівы век для мужчын

Амэрыканскія сацыёлагі назвалі самы шчаслівы век для прадстаўнікоў моцнага полу.

Выяўляецца, мужчыны па-сапраўднаму атрымліваюць асалоду ад жыцця толькі па дасягненні 54 гадоў.

У рамках даследавання спецыялісты апыталі тысячу чалавек, каб даведацца, у якім веку мужчыны больш за ўсё радуюцца жыццю. Браліся пад увагу сацыяльнае становішча і фінансавы дабрабыт, паведамляе toneto.net. Высветлілася, што ў маладосці мужчыны не адчуваюць сябе шчаслівымі, бо іхняе фінансавае становішча нестабільнае. Яны не маюць уласнага жытла, і яны штосілы спрабуюць развязаць гэтую праблему - імкнуцца зарабіць як мага, бяруць крэдыты і г.д. Не менш напружаным з'яўляецца сярэдні век, калі мужчына абрастае сям'ёй. Ён хвалюецца з нагоды магчымай страты працы, а таксама стасункаў у шлюбе. Таксама мужчыны хвалююцца з нагоды аблысення, праблем у сэксуальнай сфэры і пагаршэння зроку. І толькі ў 54 гады мужчыны становяцца упэўненымі ў заўтрашнім дні і да ўсяго пачынаюць ставіцца па-філасофску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках