19 красавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Фейгін: Разглядаецца пытанне аб выстаўленні Пянткоўскаму завочнага абвінавачвання

7
Марк Фейгін: Разглядаецца пытанне аб выстаўленні Пянткоўскаму завочнага абвінавачвання
Андрэй Пянткоўскі
ФОТА: NASHDOM.US

Адвакат паведаміў пра вынікі ператрусу ў кватэры публіцыста Андрэя Пянткоўскага.

Следчыя органы падчас ператрусу ў маскоўскай кватэры публіцыста Андрэя Пянткоўскага, публікацыі якога на сайце "Эхо Москвы" сталі падставай для распачынання крымінальнай справы аб экстрэмізме, не знайшлі ніякіх незаконных матэрыялаў, сказаў "Інтэрфаксу" ў суботу адвакат Марк Фейгін.

"Быў праведзены ператрус у кватэры дачкі і ўнукаў Пянткоўскага, у кватэры самога Пянткоўскага, але нічога незаконнага і забароненага канфіскавана не было. Канфіскавалі нейкія дакументы, што наогул не маюць дачынення да крымінальнай справы", - сказаў ён.

Фейгін паведаміў, што цяпер разглядаецца пытанне аб выстаўленні Пянткоўскаму завочнага абвінавачвання. "Справа была распачатая ў сакавіку паводле арт.280.1 ККРФ (заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці) і арт.282 ККРФ (заклікі да экстрэмізму). Цяпер разглядаецца пытанне аб выстаўленні завочнага абвінавачвання", - завіў адвакат.

Ён таксама распавёў, што ў справе быў дапытаны ўнук Пянткоўскага. "Філіпу задалі даслоўна тры пытанні, дзе ягоны дзед і калі ён мерыцца вяртацца", - сказаў Фейгін.

Раней у суботу Пянткоўскі ў сваім у мікраблогу ў Твітары паведаміў, што ў ягоную кватэру ў Маскве прыйшлі следчыя.

Пянткоўскі з'ехаў з краіны і не мерыцца вяртацца ў Расею.

Падставай для распачынання справы стаў запыт кіраўніцы камітэта бяспекі і супрацьдзеянні карупцыі Дзяржаўнай думы Ірыны Яравой у Генпракуратуру РФ аб праверцы наконт экстрэмізму артыкула Пянткоўскага, апублікаванага на сайце "Эхо Москвы". Дэпутатка прасіла Генпракуратуру "даць належную прававую ацэнку падзеям і фактах, якія мелі месца, і аб прынятых пастановах накіраваць інфармацыю на адрас камітэта".

Следчыя ў рамках справы выклікалі на допыт галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксея Венядзіктава. На радыёстанцыі прайшлі ператрусы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках