26 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клімаў: Удзельнічаць у «выбарах» шкодна і бессэнсоўна

4
Андрэй Клімаў: Удзельнічаць у «выбарах» шкодна і бессэнсоўна
Фото с сайта racyja.com

«Выбары» даюць для ўлады няправільныя арыенціры. Улады павінны ведаць, што народ не хоча гуляць паводле іхніх правілаў.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Андрэй Клімаў апавёў Радыё Рацыя пра тое, ці мае сёння сэнс для апазіцыі ўдзельнічаць у «выбарах».

– Існуюць два тыпы людзей, якія ўдзельнічаюць у сённяшніх «выбарах». Першы – тыя маладыя, хто хоча атрымаць досвед і адчуць сябе ў палітыцы. Другі – тыя, хто ўжо не адзін год у апазіцыі і мае досвед не адной выбарчай кампаніі. І сёння я мог бы даць парады толькі тым, хто ўжо мае досвед. Перш за ўсё хацеў бы сказаць, што ўдзел у гэтых «выбарах» не толькі бессэнсоўны, але і шкодны для краіны.

– Чаму шкодны?

– Таму што «выбары» даюць для ўлады няправільныя арыенціры. Улады павінны ведаць, што апазіцыйны народ не хоча гуляць паводле іхніх правілаў. Што пратэставы электарат не будзе паводле іх гуляць. А тыя, хто ўдзельнічае ў кампаніі, якраз і гуляюць паводле гэтых правілаў. Мы даем дрэнны сігнал Еўразвязу і нават той жа Расеі. Удзелам у «выбарах» мы паказваем Пуціну, што ў Беларусі няма моцнай апазіцыі. Таму, у выпадку анэксіі паводле крымскага варыянту ніхто выступаць супраць не будзе.

Мая пазіцыя такая: у гэтых умовах, калі няма гарантыі, што як мінімум 50 адсоткаў апазіцыйных кандыдатаў трапяць у парламент, удзельнічаць не варта. Пры гэтым дэпутаты павінны быць такія, як я, як Анатоль Лябедзька, як Валер Шчукін. На мой погляд, адным з варыянтаў гарантый таго, што частка людзей пройдзе ў дэпутаты, стала б змена кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама. Павінна быць новая кампрамісная фігура новага старшыні ЦВК.

– Так што, увогуле нікога ў «парламент» з апазіцыі не прапусцяць?

– Калі вы задаяце мне такое пытанне, значыць таксама патрапілі пад уплыў усёагульнага гіпнозу. Скажыце: на ровары можна абагнаць Мэрсэдэс? «Парламент» у нашай краіне не з'яўляецца суб'ектам права, а з'яўляецца ўсяго толькі паказнікам дыктатуры. І калі там прысутнічае хоць бы палова апазіцыйнага дэпутата, то ён ужо не будзе з'яўляцца сімвалам дыктатуры. А калі так, то такі парламент увогуле не патрэбны ўладзе. Яго трэба проста распусціць, бо не для таго стваралася «палатка». Там не можа быць іншадумцаў.

– Але некаторыя робяць прагнозы, што ў «парламент» могуць трапіць тая ж Таццяна Караткевіч або Андрэй Дзмітрыеў...

– Вы ж у мяне пыталіся пра прадстаўнікоў апазіцыі, пры чым тут Караткевіч і Дзмітрыеў? Для мяне яны – элементарны праект улады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках