20 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ апублікавалі фатаграфію мюнхенскага стралка

6

Раней паліцыя адпрэчыла сувязь стралка з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Страляніну ў Мюнхене, у выніку якой загінулі дзевяць чалавек, адкрыў 18-гадовы немец іранскага паходжання Алі Санбалі, сцвярджае выданне Das Bild, якое апублікавала ягоную фатаграфію, піша РБК.

Раней прадстаўнік пракуратуры Томас Штайнкраус-Кох абвесціў, што ў забойцы маглі быць праблемы з псіхікай. Ён паказаў, што стралок, паводле наяўных звестак, звяртаўся да лекара ў сувязі з дэпрэсіяй, аднак звярнуў увагу, што пакуль прайшло недастаткова часу, каб цалкам пацвердзіць гэтыя звесткі.

Паводле словаў кіраўніка мюнхенскай паліцыі Хубертуса Андрэ, у паліцыі няма ніякіх звестак пра сувязі стралка з радыкальнымі ісламскімі групоўкамі, у тым ліку і з «Ісламскай дзяржавай» (забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыяй). Забойца быў грамадзянінам Нямеччыны іранскага паходжання, аднак нарадзіўся ён менавіта на тэрыторыі ФРГ і вучыўся ў адной з мясцовых ВНУ. Андрэ таксама апавёў, што стралок карыстаўся пісталетам Glock, на які ў яго не было дазволу. Пазней паліцыя пацвердзіла выснову, што гэтае злачынства не з'яўляецца тэрактам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках