18 красавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WikiLeaks рассакрэціў лісты Клінтан пра Украіну

4
WikiLeaks рассакрэціў лісты Клінтан пра Украіну
Фото с сайта meduza.io

Сайт WikiLeaks апублікаваў новыя лісты Хілары Клінтан, у якіх сярод іншага згадваецца і Украіна.

Сайт WikiLeaks апублікаваў 30 322 электронныя лісты і прымацаваныя да іх дакументы, дасланыя з асабістага сервера кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан падчас яе знаходжання на пасадзе дзяржсакратара ЗША, яны ахопліваюць перыяд з 30 чэрвеня 2010 года да 12 жніўня 2014 года, піша korrespondent.net.

Таксама "злітыя" 19 252 электронныя лісты і 8034 дадаткі да іх Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША. Ліставанне ахоплівае перыяд са студзеня 2015 года да 25 траўня 2016 года

Хуткі пошук у базе ліставання Дэмакратычнай партыі выявіў толькі адзін ліст, у якім фігуруе прозвішча прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Гэта пратакольны ліст, дзе канстатуецца факт тэлефоннай размовы віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з украінскім лідарам. Ліст датаваны 13 траўня 2016 года і ў ім гаворыцца пра прызначэнне Юрыя Луцэнкі кіраўніком ГПУ. У лісце ў адказ з Белага дома паказана, што ЗША вітаюць прызначэнне Луцэнкі. Таксама Байдэн і Парашэнка асудзілі расейскую агрэсію ва Украіне.

У цэлым у базе лістоў Дэмакратычнай партыі Украіна сустракаецца каля 50 разоў. Як правіла, згадка адбываецца ў штодзённых маніторынгах СМІ. Часцей за ўсё сустракаецца ў кантэксце расейскай агрэсіі і невыканання Расеяй Менскіх дамоўленасцяў.

Яшчэ больш за 100 разоў Украіна сустракаецца ў персанальным ліставанні самой Хілары Клінтан. Лісты пераважна тычацца маніторынгу сітуацыі падчас выбараў 2012 года.

Хуткі пошук у базе не выявіў аналітычных або выкрывальных лістоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках