18 красавiка 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя навуковыя фота тыдня: новы марсаход NASA і самыя старажытныя папірусы Егіпта

NASA паказала дызайн новага марсахода, які скіруцца на Чырвоную планету праз 4 гады.

А ў Каірскім егіпецкім музеі выставілі для паказу найстаражытнейшыя дакументы ў гісторыі краіны, піша «Новое время».

20 ліпеня споўнілася 40 гадоў з таго часу, як першы касмічны апарат NASA здзейсніў пасадку на Марсе. Да 45-й гадавіны гэтай падзеі планету пачне скараць зусім новы марсаход. NASA ўжо распрацавала ягоны дызайн, а неўзабаве зацвердзіць яго і пачне зборку. Ён будзе запушчаны ў 2020-м, а да Марса дабярэцца ў 2021-м годзе.

Хоць новы марсаход шмат у чым падобны да цяперашняга Curiosity, ён валодае больш шырокімі магчымасцямі. Ён мае ў сваім арсенале больш сучасныя камеры, а таксама тэхналогію, якая дазваляе выкарыстоўваць вуглякіслы газ, які ўтрымліваецца ў атмасферы планеты, для вытворчасці кіслароду. Марсаход таксама абсталяваны мікрафонам і зможа перадаць на Зямлю гукі Марса.

У Каірскім егіпецкім музеі выстаўленыя папірусы, узрост якіх складае 4 з паловай тысячы гадоў. Гэта самыя старажытныя папірусы ў гісторыі Егіпта. Дакументы ўтрымліваюць інфармацыю пра жыццё працоўных, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве пірамідаў. Адзін з іх з'яўляецца справаздачай пра працу матросаў, якія везлі вапняковыя блокі да піраміды Хеопса ў Гізе.

Навукоўцы атрымалі першыя здымкі пры дапамозе тэлескопа MeerKAT, які знаходзіцца ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. Новы радыётэлескоп дазволіў астраномам убачыць 1300 галактык у тым кавалку Сусвету, дзе, як меркавалася, іх знаходзіцца толькі 70.

Характэрна, што MeerKAT яшчэ нават не дабудаваны. У цяперашні час працуе толькі 16 антэнаў-талерак тэлескопа з 64. Збудаванне тэлескопа закончыцца да канца наступнага года. З часам ён увойдзе ў Square Kilometre Array (SKA) – сеткі з тысячаў антэнаў, размешчаных у Аўстраліі і ПАР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках