28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Будзем прадаваць беларускае, вымрам як маманты

27

Апошні ўказ пра сертыфікацыю тавараў прыкметна спустошыў беларускія рэчавыя рынкі.

Многія гандлёвыя кропкі на рынках запоўніла беларуская вопратка, а замежную прадукцыю прывозяць амаль выключна з Расеі. Пры гэтым вопратка беларускай прадукцыі не карыстаецца попытам сярод насельніцтва. Гарадзенцы скардзяцца на дарагоўлю беларускіх тавараў і адсутнасць разнастайнага асартыменту – зазначаюць гандляры гарадзенскага Скідзельскага рынку, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Вісяць спадніцы, і кофтачкі таксама ёсць беларускія. Цяжка прадаецца, шчыра кажучы. У нас адну мадэль запусцілі, і вось набывайце. Калі мы ўсе будзем стаяць з беларускім, у нас ва ўсіх будзе аднолькавы тавар і мы ўвогуле вымрам як маманты.

– Кошты на беларускі тавар высокія, а асартымент, вядома, вельмі ўбогі.

– Людзі без грошай, і рынак адрэагаваў на гэта ў момант: людзі вельмі мала набываюць і патрабаванні ў іх высокія – усе выжываюць.

У сувязі са значным змяншэннем заробкаў вельмі моцна адчуваецца зніжэнне пакупніцкай здольнасці людзей – адзначаюць гандляры.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках