The Daily Mail: Сёння ад удзелу ў Алімпіядзе адхіляць усю зборную Расеі
49- 24.07.2016, 10:16
- 17,551
Уся расейская каманда з 387 атлетаў не паедзе на Алімпіяду – 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра ў пакаранне за допінгавыя парушэнні.
Пра гэта сёння паведаміла брытанская газета The Daily Mail са спасылкай на дасведчаныя крыніцы ў Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК) (пераклад – censor.net.ua).
Паводле звестак суразмоўцаў газеты, МАК збіраецца пакараць усю расейскую зборную ў поўным складзе за «дзяржаўную допінгавую праграму». Крыніца ў камітэце таксама апавяла, што там абмяркоўваюць і магчымасць адхілення Расеі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі. У МАК хочуць паказаць, што «допінг – атака на ўвесь спорт», адзначыў суразмоўца выдання.
24 ліпеня выканкам МАК прыме пастанову адносна ўдзелу расейскай каманды ў Алімпіядзе – 2016. Гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра з 5 да 21 жніўня.