Brutto і Znich з трыумфам закрылі другі дзень «Басовішча – 2016»
- 24.07.2016, 12:56
- 17,124
Другі дзень «Басовішча» стаўся гарачым не толькі ў плане надвор'я, але і ў плане музычным.
Пасля выступу пераможцы конкурсу .К павысілі «градус» :B: N:, TonqiXod і Zero-85, сапраўдны санцапёк прыйшоўся на выступ фантастычнай польскай супер-групы Jazzombe, падтрыманай сербскім Erik & The Worldly Savages, і дасягнуў максімуму на беларускіх Brutto. За заход фестывалю традыцыйна адказваў Znich, паведамляе «Еўрарадыё».