Крышціяну Раналду: Хачу прадоўжыць кантракт з «Рэалам»
- 24.07.2016, 15:26
- 2,146
Знакаміты футбаліст заявіў, што мае намер падпісаць з клубам новае пагадненне.
«Я размаўляў з прэзідэнтам Пэрэсам праз тэлефон. Калі вярнуся ў Мадрыд, мы пагутарым. Відавочна, гэта тое, чаго я хачу», – сказаў нападнік мадрыдскага Рэала Крышціяну Раналду, піша by.tribuna.com.
Дзейны кантракт 31-гадовага капітана зборнай Партугаліі з «Рэалам» прадоўжыцца да лета 2018 года.
Паведамлялася, што Раналду падоўжыць кантракт з «Рэалам» да 2020 года і скончыць кар'еру ў 35 гадоў.