Авіяцыя РФ і Асада разбамбавала чатыры лякарні ў Алепа
3- 24.07.2016, 15:36
- 14,957
У выніку авіяналётаў усе чатыры медустановы перасталі функцыянаваць.
Чатыры лякарні ў Алепа пацярпелі ад авіяналётаў, у выніку чаго гэтыя медустановы перасталі функцыянаваць. Пра гэта ў нядзелю, 24 ліпеня, паведамляе RFI.
У Асацыяцыі незалежных лекараў (IDA) паведамілі, што ў выніку авіяўдару па адной з лякарняў загінула немаўля. Авіяўдар быў таксама нанесены па банку крыві ў Алепа, паведамляюць медыкі.
У Сірыйскім назіральным пункце за выкананнем правоў чалавека адзначаюць, што тры лякарні з закранутых авіяўдарамі знаходзяцца ў горадзе Алепа.
Праваабаронцы кажуць пра тое, што ўдары па медустановах нанеслі ўрадавыя сірыйскія ВВС. У IDA адказнымі за авіяналёты называюць сірыйскія і расейскія ВВС.
Горад Алепа падзелены на зоны, кантраляваныя сіламі рэжыму Башара Асада і паўстанцаў. У апошнія месяцы медустановы часта станавіліся мэтай авіяўдараў. З 2011 года ў выніку канфлікту ў Сірыі загінулі больш за 280 тысячаў чалавек.