2 траўня 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Самалёт Egypt Air распаўся ў паветры праз пажар

The New York Times: Самалёт Egypt Air распаўся ў паветры праз пажар
ФОТА З САЙТА KLMTY.NET

Прычына ўзгарання лайнера пакуль не ўстаноўленая.

Самалёт авіякампаніі Egypt Air, які пацярпеў катастрофу ў Міжземным моры ў траўні, імаверна, распаўся ў паветры праз пажар. Пра гэта ў суботу, 23 ліпеня, паведамляе газета The New York Times са спасылкай на егіпецкіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у следстве (пераклад - DW).

Прычына узгарання на борце самалёта пакуль не ўстаноўленая.

Раней паведамлялася, што на аўдыёзапісу чуваць, як адзін з пілотаў вымавіў слова «пажар». Разам з тым прадстаўнікі следства адзначаюць, што яны з поўнай упэўненасцю выключылі версію пра тое, што пілот наўмысна накіраваў самалёт у ваду.

Лайнер A320 авіякампаніі Egypt Air пацярпеў катастрофу на шляху з Парыжа ў Каір 19 траўня, на борце знаходзіліся 66 чалавек. Пілоты не падалі сігнал бедства. Егіпецкія ўлады адмаўляюць імавернасць выбуху або тэракту ў салоне самалёта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках