2 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мюнхенскі стралок рыхтаваў злачынства цягам года

10
Мюнхенскі стралок рыхтаваў злачынства цягам года
ФОТА З САЙТ POLITICO.EU

Да такіх высноў прыйшла баварская паліцыя, якая праводзіла ператрус у кватэры тэрарыста-адзіночкі.v

18-гадовы юнак, які адкрыў агонь ля гандлёвага цэнтра ў Мюнхэне, рыхтаваў напад цягам года і не выбіраў сваіх патэнцыйных ахвяр. Пра гэта ў нядзелю, 24 ліпеня, паведамілі ўлады Баварыі, паведамляе RFI.

У паліцыі мяркуюць, што той, хто нападаў цікавіўся масавым забойствам у мястэчку Вінендэн у Нямеччыне ў сакавіку 2009 года. Тады 17-гадовы падлетак адкрыў агонь у мясцовым вучылішчы, забіў 15 чалавек, затым скончыў жыццё самагубствам.

Год таму стралок з Мюнхэна адправіўся ў гэты горад на паўднёвым захадзе краіны і рабіў там фатаграфіі, пасля чаго пачаў планаваць ўласны напад, - распавялі прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Следства таксама ўстанавіла, што нападнік незаконна набыў пісталет праз так званы даркнэт - больш высокі па ступені ананімнасці сегмент інтэрнэту.

Пракурор Баварыі ўдакладніў у сваю чаргу, што стралок не выбіраў патэнцыйных ахвяр, і яго мэтай не былі замежнікі, як сцвярджалі некаторыя сродкі масавай інфармацыі.

У паліцыі дадалі, што бацькі нападніка дагэтуль не ў стане даваць паказанні.

У пятніцу, 22 ліпеня, каля гандлёвага цэнтра «Алімпія» ў Мюнхэне адбылася стральба. У паліцыі паведамілі, што агонь адкрыў 18-гадовы юнак, які мае грамадзянства Нямеччыны і Ірана. У выніку нападу загінулі 9 і былі параненыя 27 чалавек. Нападнік скончыў жыццё самагубствам недалёка ад месца злачынства.

У МУС паведамілі, што нападнік пакутаваў на псіхічны разлад і дэпрэсію, а таксама быў апантаны масавымі забойствамі. Ён не быў вядомы ні паліцыі, ні разведслужбам. Сувязі паміж ім і тэрарыстычнымі арганізацыямі знойдзена не было. Паведамлялася, што, магчыма, ён быў ахвярай здзекаў з боку аднагодкаў.

Напад ў Мюнхэне адбыўся роўна праз пяць гадоў пасля забойства Андэрсам Брэйвікам 77 чалавек у Нарвегіі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках