БАТЭ шостым разам запар стаў чэмпіёнам Беларусі
- 24.07.2016, 17:26
- 9,718
Сёння ў Віцебску адбыўся заключны матч чэмпіянату Беларусі ў пляжным футболе.
У вырашальнай стадыі сустракаліся БАТЭ і «Віцебскаблспорт».
У серыі да дзвюх перамог барысаўчане апынуліся мацнейшымі - 6:2, 4:1.
Такім чынам, БАТЭ шостым разам запар стаў чэмпіёнам Беларусі ў пляжным футболе, паведамляе «Трибуна».