2 траўня 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме патрабуюць уключыць Ларысу Геніюш у школьную праграму

1
У Слоніме патрабуюць уключыць Ларысу Геніюш у школьную праграму
Ларысы Геніюш

Актывісты Слоніма пачалі кампанію рэабілітацыі беларускай паэткі.

У нядзелю, 24 ліпеня, сябры Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сілаў пачалі збор подпісаў для рэабілітацыі беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Акцыя пачалася зборам подпісаў, якія будуць перададзеныя ў Генеральную пракуратуру і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Радыё Рацыя».

За рэабілітацыю Геніюш у Слоніме ў першы дзень падпісаліся больш за 20 чалавек. Слонімцы таксама будуць дамагацца ўключэння твораў Геніюш у школьную праграму.

А вуліцу Савецкую ў Зэльве перайменаваць у вуліцу Ларысы Геніюш, тым больш, што некалькі гадоў таму паводле сабраных подпісаў у жыхароў Савецкай вуліцы ў Зэльве большасць выказалася за перайменаванне вуліцы ў гонар вялікай зямлячкі.

Збор подпісаў у Слоніме за рэабілітацыю Ларысы Геніюш доўжыцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках