28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пачынаецца працэс паводле справы аб забойстве Барыса Нямцова

1
У Маскве пачынаецца працэс паводле справы аб забойстве Барыса Нямцова
Барыс Нямцоў
ФОТА: DHĀRMIKATVA

Пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Працэс паводле справы аб забойстве расейскага палітыка Барыса Нямцова пачынаецца ў панядзелак у Маскоўскім абласным вайсковым судзе.

Перад судом паўстануць Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмірлан Эскерханаў і Хамзат Баха. У залежнасці ад ролі і ступені ўдзелу яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. «ж, з» ч. 2 арт. 105 КК РФ («Забойства, учыненае арганізаванай групай, па найму») і ч. 3 арт. 222 КК РФ («Незаконнае набыццё, перадача, захоўванне, перавозка і нашэнне агнястрэльнай зброі і набоеў, учыненыя арганізаванай групай»), паведамляе rosbalt.ru.

Сённяшняе пасяджэнне, якое пачнецца аб 11-й, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Чакаецца, што абвінавачаныя пацвердзяць свой намер прасіць пра суд прысяжных.

Нагадаем, Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы.

Паводле справы аб забойстве былі арыштаваныя Заур Дадаеў, якога следства ўважае непасрэдным выканаўцам злачынства, а таксама Хамзат Бахаеў, Анзор і Шадзід Губашавы і Тамерлан Эскерханаў, абвінавачаныя ў датычнасці да ўчынення злачынства.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, дачка Барыса Нямцова Жанна неаднаразова прасіла Следчы камітэт РФ дапытаць у рамках справы аб забойстве яе бацькі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, а таксама яшчэ дзевяць чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках