25 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нічога не памятаю, нічога не ведаю»: у судзе паводле справы Япрынцава дапыталі натарыуса

4
«Нічога не памятаю, нічога не ведаю»: у судзе паводле справы Япрынцава дапыталі натарыуса
Уладзімір Япрынцаў
ФОТА: «Наша Ніва»

У судзе паводле справы Уладзіміра і Казбека Япрынцавых доўжыцца допыт сведак.

Сёння ў суд паводле справы Япрынцава выклікалі натарыуса Зою Пукала, якая афармляла дамову пазыкі паміж Уладзімірам Япрынцавым і пацярпелым Андрэем Рабцэвічам, піша сайт naviby.by.

Як раней прагучала ў працэсе, пасля таго, як Казбек Япрынцаў і ягоныя партнёры не расплаціліся з Рабцэвічам, той уклаў дамову аб тым, што бацька Казбека бярэ ў яго пазыку і абавязваецца вярнуць да 17 лістапада 2015 года. Сума ўгоды - амаль 3 млн даляраў. Важны момант - абодва Япрынцавы былі затрыманыя 11 жніўня, калі тэрмін дамовы яшчэ не мінуў. У дакуменце, дарэчы, прапісаныя вельмі сур'ёзныя штрафныя санкцыі: штраф 0,2% ад несвоечасова вернутых адсоткаў (за дзень пратэрміноўкі), штраф - 15% ад агульнай сумы, несвоечасова вернутай, і яшчэ 0,2% ад сумы несвоечасовага вяртання пазыкі за дзень пратэрміноўкі.

Характэрна, што натарыуска, якая мае стаж больш за 35 гадоў, не памятае дэталяў укладання дамовы, а менавіта - ці правярала яна дакументы, ці прысутнічаў пры падпісанні дамовы Япрынцаў-старэйшы. Больш за тое, яна заявіла, што не ведае нікога з абвінавачаных.

- Якая сама буйная сума паводле дамоў пазыкі ў вашай практыцы? - спытаў адвакат Уладзіміра Япрынцава Сяргей Буякевіч.

- Можа, 200-300 млн рублёў, - патлумачыла натарыус.

- А тут якая сума была?

- Тут сума вялікая была - мільёны даляраў.

- Вы пашпарт Уладзіміра Япрынцава правяралі?

- Мы заўсёды правяраем пашпарт. Павінны быць пашпарты.

- А можа копіі дакументаў?

- Не памятаю.

- Колькі разоў вы бачылі Уладзіміра Генадзьевіча?

- Я яго наогул не ведаю, - заявіла сведка.

Нагадаем, у судзе Цэнтральнага раёна ідзе працэс паводле гучнай крымінальнай справы ў дачыненні да бізнэсоўца Уладзіміра Япрынцава і ягонага сына Казбека. На лаве падсудных таксама знаходзіцца намеснік гендырэктара кампаніі «ТМЦТ» Аляксандр Арабян. Усе трое абвінавачваюцца ў махлярстве, учыненым групай асоб або ў асабліва вялікай суме.

Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Міхаіла Хомы. Дзяржабвінавачанне прадстаўляе пракурор Юрый Шарснёў, вядомы са справы аб карупцыі ў Беллегпраме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках