5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць паступаць у польскія ВНУ паводле асобнага конкурсу

2
Беларусы змогуць паступаць у польскія ВНУ паводле асобнага конкурсу

Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі.

Яно прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі на парытэтных асновах, а таксама стажыроўкі за кошт дзяржавы, распавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у «Галоўным эфіры» на «Беларусь 1», піша tut.by.

- Ёсць пагадненні паміж універсітэтамі Польшчы і Беларусі. Пагадненне ж паміж нашымі краінамі больш дакладна рэгламентуе колькасць студэнтаў і працягласць іх стажавання. Стажаванне для 12 студэнтаў будзе доўжыцца да пяці месяцаў. Калі колькасць студэнтаў памяншаецца, павялічыцца працягласць іх стажавання, - расказаў Міхаіл Жураўкоў.

Пры гэтым міністр адзначыў, што стажавацца студэнты ў Польшчы будуць за дзяржаўны кошт.

Акрамя таго, пагадненне дае права беларусам і палякам паступаць ва ўніверсітэты Польшчы і Беларусі бясплатна. Студэнты, якія падаюць дакументы на навучанне, не ўдзельнічаюць у агульным конкурсе абранай імі навучальнай установы. Іхнюю заяўку разгледзяць, камісія правядзе гутаркі наконт ведання дысцыпліны і нацыянальнай мовы.

Колькасць месцаў для абітурыентаў штогод будзе вызначацца на супольным пасяджэнні прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі.

Акрамя гэтага, да 20 студэнтаў, якія навучаюцца на першай і другой ступені ў Беларусі, змогуць працягнуць сваё навучанне ў Польшчы і вярнуцца назад.

Пытанні, звязаныя са стажаваннем педагогаў, будзе разглядаць адмысловая камісія, куды ўвойдуць прадстаўнікі польскай і беларускай старон. Стажаванні для выкладчыкаў будзе доўжыцца да месяца. У групу будзе набірацца па 10-15 чалавек.

У пагадненні таксама прапісана, што стораны будуць удасканальваць змест школьных падручнікаў гісторыі.

- Паміж нашымі краінамі існуюць вельмі шчыльныя гістарычныя ўзаемасувязі, шмат пераплецена падзей, шмат гістарычных асоб нават цяжка ідэнтыфікаваць - беларусы яны або палякі. Таму мы дамовіліся, што гісторыкі, кампетэнтныя прафесары будуць разам вызначаць змест пэўных раздзелаў гісторыі, каб карэктна выкладаць гістарычныя падзеі. Навукоўцы будуць дзяліцца дакументальнымі фактамі, каб больш карэктна падаць пэўныя гістарычныя факты нашай супольнай гісторыі, - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Міністр адзначыў, што гэта не першае міжнароднае пагадненне ў сферы адукацыі, а «яшчэ адзін добры штрых у багатай міжнароднай дзейнасці нашай сістэмы адукацыі, каб павышаць свой прафесійны ўзровень».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках