25 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Times: Кітайцы ўважаюць Уладзівасток за свой

18
New York Times: Кітайцы ўважаюць Уладзівасток за свой

Горад з насельніцтвам амаль 600 тысяч чалавек стаў папулярным турыстычным і гандлёвым кірункам сярод кітайцаў.

Афіцыйна Пекін не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да Масквы, аднак нефармальна існуюць тыя, хто незадаволены старымі пагадненнямі аб перадзеле тэрыторый.

Бізнэсовец з усходу КНР Цуй Жунцэй не можа сабе дазволіць выправу ў Парыж. Яму даводзіцца здавольвацца еўрапейскім шармам проста ля кітайскай мяжы. Ён ужо трэці раз прыязджае ў расейскі Уладзівасток, які вельмі адрозніваецца ад ягонага роднага места, які размешчаны толькі за некалькі кіламэтраў.

Аднак, як і большасць кітайцаў, якія прыязджаюць у горад, Цуй мяркуе, што ён павінен насіць назву Хайшэньвай. Так ён называўся, калі быў часткай Кітая. Пра гэта на старонках New York Times піша аглядальнік Эндру Гігінс (пераклад - ZN.ua).

Кітайскі турыст запэўнівае, што гэта "гістарычны факт". Сучасная база Ціхаакіянскага флоту Расеі і сімвал амбіцый прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які спрабуе паказаць сваю краіну як азіяцкую, - гэта гістарычны кітайскі абшар.

"Прынамсі ён быў ім, пакуль Пекінскі пакт, падпісаны ў 1860 годзе пасля паразы Кітаю пад націскам Брытаніі ў Другой опіюмнай вайне, не аддаў Уладзівасток ды іншыя абшары на поўнач ад цяперашняй КНДР у рукі Расеі", - гаворыцца ў артыкуле.

Афіцыйна Пекін не прэтэндуе на гэтую частку Расеі. Шэраг пагадненняў, падпісаных пасля 1991 года, дакладна размежаваў тэрыторыю абедзвюх краін і ўстанавіў, дзе і што каму належыць. Кітайскія ўлады афіцыйна не патрабуе змяніць межы. Аднак неафіцыйна ў Кітаі ёсць людзі, якія мяркуюць, што старыя пагадненні былі несправядлівыя і хацелі б вярнуць сваёй краіне страчанае.

Тым часам, горад з насельніцтвам блізу 600 тысяч чалавек стаў папулярным турыстычным і гандлёвым кірункам сярод кітайцаў. Дын Шэньхан, які шые абутак, растлумачыў, што прыязджае гандляваць ва Уладзівасток, каб унікнуць канкурэнцыі з боку іншых вытворцаў у сваёй роднай правінцыі Хэйлунцзян.

"Усё гэта было кітайскім, пакуль дынастыю Цын не прымусілі аддаць гэта расейцам", - сказаў ён, паказваючы рукой на вуліцы расейскага места.

Гандляр дадаў, што вярнуць горад КНР можна толькі з дапамогай вайны, а ніхто гэтага не хоча. У сваю чаргу, выданне Die Zeit пісала, што Кітай і Расея напраўду канкурэнты, а не хаўруснікі. Для Пекіна нечаканае збліжэнне з Масквой дваякае. З аднаго боку, РФ цяпер ідзе на саступкі, укладаючы больш выгадныя для кітайскай стараны пагадненні на пастаўкі газу і падтрымліваючы "Шаўковы шлях", да якога раней ставілася холадна. З іншага боку, КНР не зацікаўленая ў шчыльным сяброўстве з Расеяй, бо еўрапейскі рынак для яе больш прыярытэтны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках