У аэрапорце Менска затрымалі грамадзяніна РФ, які падазраецца ў сувязях з ІД
3- 27.07.2016, 9:19
- 9,954
У аўторак, 26 ліпеня, у аэрапорце Менска затрымалі грамадзяніна РФ, які падазраецца ў сувязях з ІДзІЛ.
Пра гэта паведамляе тэлекампанія «Беларусь 1».
Праваахоўнікі Расеі праінфармавалі беларускіх калег аб тым, што падазраваны павінен вылецець з Нацыянальнага аэрапорта Менск у Турцыю.
Зараз развязваецца пытанне аб высылцы затрыманага на радзіму. У дачыненні да яго праводзіцца праверка.
Вядома, што расейскі бок пісьмова пацвердзіў, што падазраваны мае прамое дачыненне да ІДзІЛ. Паводле існых звестак, завербаваны 27-гадовы жыхар Масквы прайшоў спецнавучанне ў лагеры падрыхтоўкі ІД.