19 красавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Менску здаюць пад офісы

10

Арэнда пацягне на 5,5 тысяч даляраў у месяц.

Інфармацыя пра тое, што адзін з будынкаў першай рэзідэнцыі прэзідэнта здаецца ў арэнду, размешчаная на афіцыйным сайце «Галоўнага ўпраўлення абслугоўвання дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» у раздзеле «Арэнда», паведамляе tut.by.

ФОТА: DIPSERVICE.BY

Між іншым, на сайце гаворыцца, што «ў арэнду на доўгатэрміновай аснове юрыдычным і фізічным асобам рэзідэнтам і нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прапануюцца памяшканні для размяшчэння офіса ў цэнтры Менска».

У табліцы паказана тры адрасы, першы з якіх - завулак Бранявы, 1. Там, як вядома, размяшчалася першая рэзідэнцыя прэзідэнта, у якую ён засяліўся пасля абрання ў 1994 годзе. Праўда, праз пару месяцаў прэзідэнт пераехаў у «Дразды», але афіцыйныя мерапрыемствы яшчэ доўга праводзіліся менавіта тут, у рэзідэнцыі на Бранявым завулку.

У якасці офіса прапануецца двухпавярховы будынак агульнай плошчай 541,6 квадратных метра. І нават з падвалам. Згодна з планам, на першым паверсе размешчана чатыры сталовыя, дзве кухні і дзве веранды. На другім - чатыры нумары, чатыры санвузлы і два кабінеты.

Разлічыць арэндную плату нескладана - усё звесткі ёсць у табліцы на сайце: памнажаем агульную плошчу на стаўку арэнднай платы за 1 квадратны метр (1,5) і базавую арэндную велічыню - 13 рублёў 60 капеек. Атрымліваем 11 048 рублёў 64 капейкі ў месяц (ці 5 552,91 даляра паводле курсу Нацбанка на 26 ліпеня).

ФОТА: DIPSERVICE.BY
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках