20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У глабальным рэйтынгу моцы войскаў Беларусь апусцілася на 4 пазіцыі

5
У глабальным рэйтынгу моцы войскаў Беларусь апусцілася на 4 пазіцыі
ФОТА: BYMEDIA.NET

Міжнародны рэйтынг вайсковай моцы Global Firepower Index апублікаваў чарговыя вынікі свайго даследавання.

У рэйтынгу, у які ўваходзяць 126 краін свету, Беларусь - 49-я.

Пра гэта сведчыць сусветны рэйтынг Global Firepower (GFP). Новыя звесткі апублікаваныя на афіцыйным сайце рэйтынгу, паведамляе «Беларускі партызан».

Як паведамляў раней сайт chatrer97.org, у канцы сакавіка Беларусь знаходзілася ў гэтым рэйтынгу на 45 месцы. За 4 месяцы наша краіна апусцілася ў рэйтынгу моцы войскаў на 4 пазіцыі.

На першым месцы рэйтынгу стаіць ЗША, на другім - Расея, на трэцім - Кітай. Апошняе месца займае Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка.

На сайце тлумачыцца, што пры складанні рэйтынгу ўлічвалася праробленая для развіцця Узброеных сіл краіны работа - якасна новае абсталяванне войскаў сучасным узбраеннем і вайсковай тэхнікай, прафесіяналізацыя войска і паэтапнае ўмацаванне айчыннай абароннай прамысловасці ў выглядзе запуску ўнікальных вытворчасцяў на тэрыторыі краіны і сумесных праектаў з замежнымі партнёрамі.

«У сусветным рэйтынгу Global Firepower войскі свету ацэньваюцца і супастаўляюцца паводле 50 розных параметраў. Яны адлюстроўваюць стан эканомікі і прамысловасці краіны, развіццё ўзброеных сілаў у цэлым, колькасць вайсковага кантынгенту, арсенала вайсковай тэхнікі і ўзбраення, геаграфічныя асаблівасці дзяржавы, вытворчасць і спажыванне некаторых асноўных рэсурсаў», - гаворыцца ў тлумачальнай даведцы GFP.

Паводле звестак складальнікаў рэйтынгу, беларускае войска валодае 37 знішчальнікамі (перахопнікамі), 105 штурмавікамі, мае 34 транспартныя самалёты, 22 баявыя гелікоптэры, 123 рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 1665 танкаў і гэтак далей. Для параўнання: ва Украіне 39 знішчальнікаў (перахопнікаў), 66 штурмавікоў, 33 баявых гелікоптэры, аднак ўкраінскае войска займае ў рэйтынгу 30-е месца.

Самае слабае войска на постсавецкай тэрыторыі, паводле рэйтынгу, - войска Таджыкістана - 112-е месца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках