20 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама: Мы ведаем, што расейцы ўзломліваюць нашы сістэмы

3
Абама: Мы ведаем, што расейцы ўзломліваюць нашы сістэмы
БАРАК АБАМА
ФОТА: HOY DOGITAL

Расея можа паспрабаваць аказаць уплыў на выбары ў ЗША, мяркуе амерыканскі прэзідэнт.

«Магчыма ўсё», - заявіў Барак Абама ў праграме тэлеканала NBC News у адказ на пытанне журналісткі Саваны Гатры, ці лічыць Абама магчымым, што расейцы паспрабуюць уздзейнічаць на выбары. Фрагменты інтэрв'ю з Абамам былі апублікаваныя на сайце канала ў сераду, 27 ліпеня, паведамляе DW.

Са слоў Абамы, ФБР працягвае расследаванне ўцечкі электроннай перапіскі функцыянераў Дэмакратычнай партыі. «Я ведаю, што экспэрты прыпісалі гэта расейцам, - адзначыў Абама і дадаў: - Мы ведаем, што расейцы ўзломліваюць нашы сістэмы; не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя».

Якімі матывамі кіраваліся тыя, хто арганізаваў уцечку, з ягоных слоў, пакуль нельга дакладна сказаць. «Але я ведаю, што Дональд Трамп неаднаразова выказваў захапленне Уладзімірам Пуціным», - падкрэсліў кіраўнік Белага дома.

У той жа дзень Дональд Трамп у сваім мікраблогу Twitter назваў «вар'яцтвам» спробу дэмакратаў прыпісаць яму нейкія сувязі з Расеяй.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў ухіліўся ад прамога адказу на пытанне аб датычнасці Масквы да ўзлому электроннай пошты дэмакратаў.

Перапіска прадстаўнікоў Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША (DNC) была апублікаваная сайтам Wikileaks 22 ліпеня. З яе вынікае, што кіраўніцтва партыі аказвала перавагу Хілары Клінтан у шкоду яе канкурэнту ў перадвыбарнай барацьбе сенатару Берні Сандэрс. Паводле звестак The New York Times, да крадзяжу дакументаў і лістоў Дэмакратычнай партыі ЗША могуць быць датычныя расейскія спецслужбы і хакеры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках