18 красавiка 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віжы спрабавалі праткнуцца ў кватэру, жыхары якой прылучылі мікрафон Вольскаму

25

Віжы адмовіліся назваць свае імёны. Іх было сем чалавек.

Зазвычай віжы адбіраюць генератар, і на мітынгах ці пікетах апазіцыі няма гукаўзмацнення. Аднак на выступе Лявона Вольскага гук быў добры - дзякуючы жыхарам дома на вуліцы Лабанка, 75. Яны падпісаліся за кандыдата Алеся Лагвінца і дазволілі яму засілкаваць апаратуру праз кабель, працягнуты са сваёй кватэры, піша «Наша ніва».

Да іх у кватэру пачалі плішчыцца людзі ў цывільным адзенні.

Яны адмовіліся назваць свае імёны. Іх было сем чалавек.

Жыхар кватэры, ягамосць гадоў 50-ці з дзіцем, адмовіўся пусціць іх у кватэру.

Пасля прыходу журналістаў людзі ў цывільным адзенні сышлі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках