28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паднялася на 1-е месца ў рэйтынгу УЕФА

4
Беларусь паднялася на 1-е месца ў рэйтынгу УЕФА

Адбылося гэта дзякуючы паспяховаму выступу ў кваліфікацыйных раўндах еўракубкаў.

Беларусь паднялася на прамежкавае 1-е месца ў рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА за гэты сезон.

Беларусь - 2,625

Данія - 2,500

Ліхтэнштэйн - 2,500

Гішпанія - 2,285

Швецыя - 2,250

Сербія - 2,250

Ізраіль - 2,250

Аўстрыя - 2,125

Кіпр - 2,125

Харватыя - 2,000

Азербайджан - 2,000

Шатландыя - 2,000

У рэйтынгу па спецыяльнай формуле ўлічваюцца перамогі і нічые, атрыманыя БАТЭ, менскім «Дынама», «Шахцёрам» і «Тарпеда-БелАЗ», адзначае nn.by.

А ў рэйтынгу за апошнія пяць гадоў Беларусь абышла Нарвегію і займае 18-е месца (19,500). Перад намі Аўстрыя, а ззаду Швецыя, Нарвегія і Данія.

Нагадаем, рэйтынг краін складаецца на падставе вынікаў усіх клубаў, якія гулялі ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за апошнія пяць сезонаў. Паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА вызначаюць, колькі клубаў краіны возьме ўдзел у еўракубках. На гэты момант Беларусь мае квоту на чатырох прадстаўнікоў: адзін - Ліга чэмпіёнаў, тры - Ліга Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках