19 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы аб дамоўных матчах затрыманыя пяць футбалістаў ФК «Ашмяны»

3
Паводле справы аб дамоўных матчах затрыманыя пяць футбалістаў ФК «Ашмяны»
ФОТА: KRAJ.BY

Футбалісты праходзяць паводле справы, як саўдзельнікі арганізацыі дамоўных матчаў.

Супрацоўнікі галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС праводзяць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў для выяўлення фактаў арганізацыі дамоўных матчаў у вышэйшай і першай лігах чэмпіянату Беларусі ў футболе, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе ўправа інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, высветлена, што 5 чэрвеня двое грамадзян Украіны праз пасярэдніка, грамадзяніна Беларусі, падкупілі некалькіх гульцоў ФК «Ашмяны» першай лігі, каб забяспечыць пройгрыш гэтай каманды футбольнаму клубу «Баранавічы» ў першым тайме сустрэчы, якая адбылася ў гэты ж дзень.

Сума незаконнага ўзнагароджання, перададзенага пасярэднікам і гульцам ФК «Ашмяны» напярэдадні матчу ў якасці задатку і адразу пасля яго правядзення, склала як мінімум 2.000 даляраў ЗША.

Паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС, 26 ліпеня Следчым камітэтам была распачатая чарговая крымінальная справа паводле арт.253 КК (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў).

Падазраванымі ў справе, акрамя «заказчыкаў» і «пасярэдніка», прызнаныя пяць гульцоў ФК «Ашмяны». Яны затрыманыя. Выяўляюцца іншыя саўдзельнікі.

«Ёсць усе падставы меркаваць, што ў дамоўных матчах маглі быць задзейнічаныя не толькі гульцы «асновы», але і тыя, хто выходзіў на замену, а ў шэрагу выпадкаў нават футбалісты, якія ўсю гульню заставаліся ў рэзерве. Так, падчас правядзення згаданага матчу адну з асноўных роляў у незаконнай схеме сыграў маладзён, які знаходзіўся на лаве запасных «Ашмянаў» і перадаваў умоўныя сігналы ўдзельнікам гульні», - гаворыцца ў паведамленні МУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках