26 красавiка 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яніна Карольчык: У трэнеры не пайду, гэта нулявая перспектыва

4
Яніна Карольчык: У трэнеры не пайду, гэта нулявая перспектыва

Алімпійская чэмпіёнка і чэмпіёнка свету, штурхальніца ядра Яніна Правалінская-Карольчык прапусціць гульні ў Рыа праз траўму спіны.

Пра гэта спароўка распавяла ў жывым эфіры «Еўрарадыё». Таксама Яніна Карольчык выказалася на допінгавую тэму і патлумачыла, праз што маладых спартоўцаў трэніруюць пенсіянеры:

- Сёлета я выйшла на нармальны, годны вынік, але, на жаль, перад чэмпіянатам краіны, дзе адбіраліся ўдзельнікі Алімпіяды, атрымала траўму спіны, таму не паехала.

- Дастаткова цяжка ісці працаваць трэнерам у лёгкую атлетыку. Трэба адабраць дзяцей, знайсці здаровых сярод іх. Заробак маленькі. Калі гэта мужчына, то ён не пойдзе. Яму ж сям'ю карміць. Таму працуюць пенсіянеры, якія атрымліваюць пенсію.

Сама ў трэнеры не пайду. Думаю, што сёння гэта нулявая перспектыва - трэніраваць дзяцей.

- Вялікі мінус, што ў Беларусі няма сваёй антыдопінгавай лабараторыі, і спартовец не можа даведацца тэрмін выхаду пэўнага прэпарата. А краіны, дзе такія лабараторыі ёсць, гэтым карыстаюцца, і іх спартоўцы заўсёды будуць на галаву вышэй.

Мяне дыскваліфікавалі на два гады за кленбутэрол. Кажуць, што ён мае дачыненне да нарошчвання мышачнай масы. У мяне дачка, 11 гадоў, дык ёй педыятр сам прызначаў гэты прэпарат. Уявіце: калі дзіцяці прызначаюць, то як ад гэтага прэпарата можа падвысіцца вынік?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках