26 красавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Маткоўскі выйшлі ў 1/8 турніру ў Канадзе

Мірны і Маткоўскі выйшлі ў 1/8 турніру ў Канадзе
Максім Мірны
ФОТА: TENNIS.BY

Беларуска-польскі дуэт паспяхова стартаваў на тэнісным турніры ў Таронта.

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі паспяхова стартавалі на прадстаўнічым тэнісным турніры ў канадскім Таронта (прызавы фонд - $4 млн), паведамляе БелТА.

У матчы 1/16 фіналу беларуска-польскі тандэм перамог аўстрыйска-польскую пару Аляксандр Пея/Лукаш Кубат - 6:3. 7: 6 (7:2).

У гульні за выхад у чвэрцьфінальную стадыю Мірны і Маткоўскі сустрэнуцца з адной з наймацнейшых пар свету - амерыканскімі братамі-блізнятамі Бобам і Майкам Браянамі.

Большую частку гэтага сезона дасведчаны беларускі тэнісіст правёў разам з філіпінцам Трытам Хьюі, але той атрымаў траўму на нядаўнім турніры ў амерыканскім Вашынгтоне і цяпер аднаўляецца.

Турнір у Таронта з'яўляецца для Максіма Мірнага адным з этапаў падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў-2016. У Рыа-дэ-Жанэйра Мірны будзе гуляць разам з Аляксандрам Бурым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках