26 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Вялікай Брытаніі: Бізнэс не гатовы інвеставаць у Беларусь

4
Пасол Вялікай Брытаніі: Бізнэс не гатовы інвеставаць у Беларусь
Фіёна Гіб

Брытанскія кампаніі не хочуць інвеставаць, бо Беларусь застаецца досыць закрытай краінай.

У 2014 годзе падчас беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму ў Лондане тагачасны міністр эканомікі Мікалай Снапкоў выказаў пажаданне ў 10 разоў павялічыць колькасць кампаній з брытанскім капіталам, якія працуюць у Беларусі. На думку амбасадара Вялікай Брытаніі Фіёны Гіб, улады Беларусі робяць вельмі мала для таго, каб гэтыя пажаданні спраўдзіліся.

Пра гэта дыпламатка заявіла ў bel.biz.

«Урад не можа сказаць прыватнаму сектару, дзе рабіць бізнэс. Мне здаецца, спадар Снапкоў проста падзяліўся сваімі надзеямі. Я падзяляю ягоны энтузіязм. Але кампаніі самі павінны вызначаць, ці ехаць працаваць сюды. І гэта праца ўрада Беларусі, каб іх зацікавіць і заахвоціць. Калі яны маюць патрэбу ў падтрымцы пасольства, мы, вядома, зробім гэта», - заявіла пасол.

«На гэты момант у Беларусі прадстаўлена вельмі мала брытанскіх кампаній. У іх невялікая цікавасць інвеставаць сюды, бо Беларусь застаецца досыць закрытай краінай. Бізнэс не гатовы моцна рызыкаваць», - мяркуе дыпламат

«Пакуль самы гучны праект звязаны з кампаніяй Ergo Fin Ltd, якая інвестуе пераважна ў офісную нерухомасць. Напрыклад, нядаўна адкрыўся БЦ «Красавiк». Наколькі мне вядома, Ergo Fin Ltd хоча яшчэ інвеставаць у Менск: кампанія плануе пабудаваць новы бізнэс-цэнтр, дзялянка зямлі ўжо набытая. Але я не магу адказаць, як хутка будзе рэалізаваны гэты праект. Акрамя таго, падчас прэзентацыі інвестары кампаніі адзначылі, што ёсць ідэя стварыць беларуска-брытанскі бізнэс-клуб для стасункаў паміж сабой бізнэсоўцаў дзвюх краін. Але больш падрабязнай інфармацыі пакуль няма.

Таксама мне вядома, што адна брытанская кампанія ў хуткім часе плануе выйсці на рынак Беларусі і запусціць свой онлайн-курс для самастойнага вывучэння ангельскай мовы.

Адказ на ваша пытанне: агулам, мне здаецца, найлепшыя перспектывы мае бізнэс у сферы інфармацыйных тэхналогій», - распавяла Фіёна Гіб.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках