29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы «БелДжы»: На аб'екце працуе 5-7% беларусаў, астатнія - кітайцы

10
Рабочы «БелДжы»: На аб'екце працуе 5-7% беларусаў, астатнія - кітайцы

З 60-ці тысяч аўтамабіляў, якія завод зможа выпускаць у наступным годзе прадаць атрымаецца ў найлепшым выпадку адную дзясятую.

Новы завод запрацуе, як чакаецца, ужо ў першым квартале 2017 года. Цэх для афарбоўкі амаль скончаны і ў яго ўжо завозіцца абсталяванне. Будаўніцтва іншых аб'ектаў першай чаргі на велізарнай пляцоўцы плошчай больш за 100 гектараў таксама ідзе на ўсе затаўкі, паведамляе «Белсат».

Будаўнічую пляцоўку наведаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, які нясе персанальную адказнасць за праект. Седан мадэлі «Эмгранд ДжыЦі», на які Аляксандр Лукашэнка загадаў паступова перасадзіць усіх айчынных чыноўнікаў, прэм'ер абкатваў ужо ў самым Барысаве - на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік», дзе даччынае прадпрыемства БелАЗу, з мінарытарным удзелам «Джылі» ўжо займаецца буйнавузлавой зборкай легкавікоў.

Згодна з праектам, пабудова завода пад Барысавам каштуе больш як 330 мільёнаў даляраў. Прыблізна палову гэтай сумы пазычыў Кітайскі Эксімбанк з умовай, што ўсе працы будуць праводзіцца кітайцамі.

Са слоў майстра Аляксея Мікрэвіча, ад агульнай колькасці людзей на аб'екце працуе 5-7% беларусаў. «Астатнія - кітайцы», - кажа суразмоўца.

Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо перанёс вывад гадавых магутнасцяў «БелДжы» на 120 тысяч самаходаў з 2019 года на 2030 год. Але з 60-ці тысяч машын, якія завод зможа выпускаць у наступным годзе, зыходзячы з існай дынамікі, прадаць удасца адну дзясятую.

«Калі ў гэтага прадпрыемства будзе неспрыяльнае фінансавае становішча, я не выключаю, што беларускаму бюджэту давядзецца ісці на дапамогу», - кажа шэф-рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

Абвешчаны кошт гэтага праекта ў паўтара раза перасягае цяперашнія бюджэтныя выдаткі на медыцынскую дапамогу насельніцтву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках