25 красавiка 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя пасля путчу: звольненыя 88 супрацоўнікаў МЗС

1
Турцыя пасля путчу: звольненыя 88 супрацоўнікаў МЗС

28 ліпеня праходзіць першае пасля путчу пасяджэнне Вышэйшай вайсковай рады Турцыі.

У Турцыі сышлі ў адстаўку два высокапастаўленыя генералы Узброеных сілаў краіны - тыя, што служылі ў наземных войсках Іхсан Уйар і Каміль Басоглу. Пра гэта ў чацвер, 28 ліпеня, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва Dogan News.

Усяго за апошнія дні паводле падазрэння ва ўдзеле ў дзяржаўным перавароце ў краіне звольненыя больш за 1700 вайскоўцаў, сярод іх - 149 генералаў і адміралаў. Гэта складае 40 адсоткаў вышэйшага каманднага складу войска. На другую палову дня 28 ліпеня прызначанае першае пасля путчу пасяджэнне Вышэйшай вайсковай рады.

У той жа дзень кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушоглу паведаміў, што ад пасад адхіленыя 88 супрацоўнікаў міністэрства замежных спраў. Паводле ягоных слоў, больш за 300 працаўнікоў міністэрства абвінавачаныя ў сувязях з ісламскім прапаведнікам Фетхулахам Гюленам, які жыве ў ЗША, якога турэцкія ўлады называюць натхняльнікам няўдалага перавароту. Чавушаглу дадаў, што варта чакаць зняцця з пасады яшчэ як мінімум двух-трох паслоў Турцыі за мяжой.

Напярэдадні турэцкія ўлады абвясцілі пра закрыццё больш за сотню СМІ, у тым ліку - трох інфармацыйных агенцтваў, 16 тэлеканалаў, 45 газет, 23 радыёстанцый, 15 часопісаў і 29 выдавецтваў.

Масавыя чысткі ў вайсковым і ўрадавым апаратах Турцыі, а таксама ў іншых сферах пачаліся пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту. Урад матывуе свае дзеянні неабходнымі захадамі, што гарантуюць бяспеку. Ахвярамі няўдалага путчу 16 ліпеня сталі 246 чалавек, не лічачы ўдзельнікаў змовы, больш за дзве тысячы атрымалі раны. Паводле падазрэння ў падтрымцы путчыстаў звольненыя, затрыманыя і часова адхіленыя ад пасад больш за 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках