29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай няма ўжо і на міліцыю

242
Грошай няма ўжо і на міліцыю
ФОТА: OPEN.BY

Супрацоўнікі міліцыі скардзяцца на скарачэнне заробкаў і адсутнасць перспектыў.

Пра гэта, між іншым, гаворыцца ў лісце ад аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які прыводзіць Беларускі дакументацыйнага цэнтр.

Прыводзім яго тэкст без змен:

«Я працую ў міліцыі больш за 10 гадоў. Я мянчук, але свайго жылля ў мяне няма. Жывем з сям'ёй на арэнднай кватэры. Тое, што нас усіх пагалоўна адорваюць жыллём - міф. Не, такія, вядома ёсць - што праявілі «асаблівы імпэт», або, якія выконваюць асаблівыя заданні.

Паверце, нармальных людзей у нас стае - шмат хто адмаўляецца выязджаць на мітынгі і акцыі апазіцыі, адмаўляюцца складаць «ліпавыя» пратаколы, адмаўляюцца быць сведкамі. І няма ў нас нармальных умоваў для працы (для кагосьці яны ёсць). Да прыкладу, усе канцылярскія прыналежнасці мы купляем самі! Часам, за месяц сыходзіць 5 блокаў паперы для друкаркі. Калі гэта мы «праглынулі» і спраўна ўсё купляем за свой кошт, то апошняе новаўвядзенне ўсіх нас зрынула проста ў шок!

А справа вось у чым. Арэнднае жыллё нам (супрацоўнікам міліцыі без уласнага жылля) часткова аплачвалі. Тыдзень таму нам «добраахвотна-прымусова» прапанавалі напісаць заяву аб тым, што мы, нібыта добраахвотна просім спыніць аплачваць нам арэнднае жыллё, і, просім вылічваць з нашага заробку тыя сумы, якія ўжо за нас заплацілі!!! Адштурхваюцца ад апошняй дамовы арэнды, г.зн. калі я тры гады пражыў на апошняй кватэры - то за тры гады я і павінен вярнуць грошы! Абстаноўка ў РУУС зараз напружаная - многія збіраюцца звальняцца».

Напісаць каментар 242

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках