2 траўня 2024, Чацвер, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі найбуйнейшую сёлета партыю тавару

6

Ашмянскія мытнікі канфіскавалі абутак, посуд, жаночае адзенне і аксэсуары на $905 тысяч.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

«Супрацоўнікі аддзела барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Ашмянскай мытні спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза буйной партыі прадметаў гардэроба і аксесуараў, інтэр'ера і сталовага посуду. Лямпы падвесныя, мацаванні для штор, абутак, жаночае адзенне і аксесуары, сталовы посуд, што перамяшчаліся з парушэннем заканадаўства, канфіскаваныя. Іх кошт, паводле папярэдняй ацэнцы, склаў блізу Br1,8 млн (дэнамінаваных рублёў)», - адзначылі ў прэс-службе.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ДЗЯРЖАЎНАГА МЫТНАГА КАМІТЭТА

У ДМК удакладнілі, што гэта самая буйная партыя тавару, якая была канфіскаваная беларускімі мытнікамі з пачатку 2016 года. Пры правядзенні мытнага кантролю ў дачыненні да зборнага грузу ўстаноўлена, што да афармлення былі выдадзеныя таварасуправаджальныя дакументы, якія змяшчаюць «недакладныя звесткі пра кошт і колькасць тавару».

Паводле гэтага факту супрацоўнікі Ашмянскай мытні пачалі адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 і ч.3 арт.14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках